Беларусы Швецыі адзначылі Дзяды

Сябры суполкі “Беларусы Швецыі” з нагоды Дзядоў ушанавалі памяць Базыля Лукашыка (1905 — 1975), былога дзеяча Беларускай сялянска-работніцкай грамады і арганізатара “Беларускай Грамады” (“Vitryssland societet”) ў Скандынавіі.

Магіла Базыля Лукашыка

Алесь Ліцвінчык ля магілы Базыля Лукашыка

Алесь Ліцвінчык: “Ён быў першым старшынём і заснавальнікам самай першай беларускай суполкі у Скандынавіі, і ён заўсёды застанецца нашым ганаровым старшынём”.Наведваць магілу Базыля Лукашыка кожную апошнюю суботу кастрычніка сталася ужа традыцыяй для беларусаў Швецыі. Актывісты прыбралі магілу, усклалі вянок і кветкі, чыталі вершы.Традыцыю наведваць магілу Базыля Лукашыка распачаў гісторык Андрэй Катлярчук, які запісаў успаміны удавы Базыля Лукашыка, адшукаў яго магілу.“Усё знайшоў Андрэй Катлярчук, і дазвол ад удавы атрымаў даглядаць магілу. Толькі сёння Андрэя не было з намі — у яго толькі што нарадзілася дачка, так што карыстаюся нагодай перадаць ад усіх сябраў суполкі самыя шчырыя віншаванні”, — распавёў сп. Ліцвінчык.

"Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение