Беларускае кіно па чацвяргах

"Беларускае кіно па чацвяргах” - гэта новы праект грамадскай арганізацыі “Ініцыятыва „Свабодная Беларусь”, якая дзейнічае ў Польшчы.

Кожны чацвер ў сядзібе грамадскай арганізацыі  “Ініцыятыва „Свабодная Беларусь”, што знаходзіцца па вуліцы Кашыковай 10 у Варшаве, будуць дэманстравацца беларукія фільмы а таксама сусветныя фільмы з беларускім дабінгам альбо цітрамі.

Першы паказ адбудзецца ўжо сёння (29 кастрычніка б.г.) а 19:00 ў памяшканні нумар 5. Гэта фільм пад назвай „Бандыт” рэжысёра Мацея Дэйчэра ў беларускай моўнай версіі.

Па словах прадстаўніка арганізацыі Мацея Вільчыньскага, гэтыя паказы разлічаны на усіх, хто цікавіцца беларускай культурай.

“Мы не хочам накіроўваць згаданую прапанову выключна да адной моўнай групы, таму, напрыклад, сённяшні фільм пад назовам „Бандыт” будзе паказаны з беларускім дабінгам, але і з польскімі цітрамі. Такім чынам абодва бакі змогуць з прыемнасцю паглядзець яго”, - .тлумачыць Мацей Вільчыньскі.

Праект будзе развівацца па меры магчымасцяў ініцыятывы ды вынікаў пошуку кінаархіваў. Пакуль патэнцыял арганізатараў невялікі, таму яны засяроджваюць ўвагу на даступных беларускамоўных стужках, а асноўнай мэтай праекту „Беларускае кіно па чацвяргах” з’яўляецца інтэграцыя гэтак званага беларускага асяроддзя ў Варшаве.

Мацей Вільчыньскі: Пакуль мы найбольш зацікаўленыя ў тым, каб пры нагодзе паказаў інтэграваць беларускае асяроддзе ў Варшаве ды тых, хто проста цікавіцца Беларуссю. Як гэта будзе развівацца далей, пакажа час. Калі будзе шмат зацікаўленых, тады магчыма будзе спалучыць паказы з дыскусіяй ці сустрэчай з прадстаўнікамі кінамастацтва. Пакуль аднак паказы будуць насіць інтэграцыйна-забаўляльны характар, але ў будучыні, зразумела, варта пазмагацца за больш высакародныя мэты праекту.

Як паведамляе Мацей Вільчыньскі, кінапаказы па чацвяргах будуць, скажам так, неафіцыйным адкрыццём „Беларускага цэнтра” пры Ініцыятыве „Свабодная Беларусь”.

Мацей Вільчыньскі: У бюро, якое мы наймаем - гаворка ідзе пра памяшканне на вуліцы Кашыковай 10 - мы хочам наладзіць агульнадаступную аўдыё-візуальную беларускую бібліятэку з кнігамі, часопісамі, кружэлкамі CD. Хочам, каб гэта было месца дапамогі асобам, якія шукаюць інфармацыі пра беларускую культуру. Гэткія асобы маглі б сюды прыйсці, праглядзець матэрыялы, паслухаць, пачытаць.

Кожны год грамадская арганізацыя  “Ініцыятыва „Свабодная Беларусь”супольна з грамадскай Польскай тэлевізіяй ( TVP) ды ўладамі горада Варшава арганізоўваюць слынны ўжо канцэрт пад назвай „Салідарныя з Беларусяй”.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение