Цуд беларускага Падляшша

Беларушчына ў польскім Падляшшы — гэта сапраўдны цуд. Цуд захавання сваёй нацыянальнай тоеснасці ў асяроддзі іншай, паноўнай культуры. Але ж цудаў не бывае. Ёсць штодзённая, карпатлівая праца сотняў неабыякавых людзей.

Беларушчына ў польскім Падляшшы — гэта сапраўдны цуд. Цуд захавання сваёй нацыянальнай тоеснасці ў асяроддзі іншай, паноўнай культуры. Але ж цудаў не бывае. Ёсць штодзённая, карпатлівая праца сотняў неабыякавых людзей.

Вёска Студзіводы ўжо даўно павінна была б стаць звычайным бельскім прадмесцем. Бо ўвайшла ў склад Бельска, бо сюды ходзіць гарадскі аўтобус. І сімвал сённяшніх Студзіводаў — пачарнелая старая хата са спадарожнікавай талеркай па-над гонтавым старадаўнім дахам. Але менавіта Студзіводам выпала стаць адным з агмянёў беларушчыны. І, як гэта найчасцей бывае, дзякуючы аднаму чалавеку. Этнографу Дарафею Фіёніку. Гэты саракагадовы апантаны родным фальклорам чалавек арганізаваў у Студзіводах этнаграфічны музей. Дзе не толькі выстаўляюцца старыя калаўроты і студзіводскія валёнкі — валянне было калісьці асноўным промыслам Студзіводаў. Музеэй тут жывы, ці, як кажуць, інтэрактыўны. Тут ладзяцца і выставы майстроў з Беларусі. Тут займаюцца лепкай з гліны і мастацкім разьбярствам па дрэве навакольныя дзеці. І не ўсе яны беларусы.

Карэспандэнт: “Студзіводы мяняюцца, вы кажаце. А да лепшага мяняюцца ці не?”Дарафей: “Асфальты, тратуары, каналізацыя. Гэта вялікі цывілізацыйны скок. Напэўна, тыя Студзіводы майго дзяцінства, маладосці адышлі. Сябры павыяжджалі. Хто ў сам Бельск, хто далей. Але я сам спакойны за Студзіводы. Бо дзякуючы дзеянням нашага музея Студзіводы не будуць ужо нейкім ананімным прадмесцем Бельска. Нейкай спальняй граду, як гэта бывае”.Карэспандэнт: “І тут яшчэ не далі забыцца нейкаму старажытнаму абраду?”Дарафей: “Фестываль “Там, па маёвуй росі”. Фестываль аўтэнтычнага фальклору. Песні перадусім. Але таксама і вясельныя абрады. Тут з'яжджаюцца да нас два разы ў год, у траўні і ў ліпені носьбіты аўтэнтычнага фальклору з Падляшша. І вось на некалькі дзён тут усё бурліць аўтэнтыкай”.Студзіводскі настаўнік і мастак Мікалай Якабюк выкладаў у многіх вёсках Падляшша. І з настальгіяй згадвае часы, калі навучанне вялося на роднай мове.
Карэспандэнт: “У вясковых школах Падляшша дзеці на якой мове размаўлялі?”Мікалай: “Гаварылі па-свойму. Мясцовая гаворка была. Тут няма беларускага “дзекання”. Усе прадметы былі на беларускай мове. Я і матэматыку мусіў па-беларуску выкладаць. І геаграфію па-беларуску. А потым зліквідавалі гэтыя беларускія школы і ўвялі беларускую мову як дадатковы прадмет”.Карэспандэнт: “Пра гэта варта шкадаваць ці гэта аб’ектыўны працэс?”Мікалай: “Гэта мусіла наступіць”.Карэспандэнт: “А ёсць шанец у беларушчыны застацца жыць на Падляшшы? Калі не дзякуючы школе, дык дзякуючы чаму беларушчына тут можа захавацца?Мікалай: “Розныя таварыствы. Хто ўтрымлівае нашу мову, нашу традыцыю. І толькі гэта можа ўтрымаць. Бо працэс такі, што будзе знікаць беларушчына. На вёсцы яна будзе даўжэй, пакуль не вымруць старыя”.Карэспандэнт: “А ці былі канфлікты паміж беларусамі і палякамі?”Мікалай: “Беларус, як перайшоў на каталіцызм, дык дастаў добрую работу. А калі ў прыватным жыцці, дык ніхто нічога да нікога не меў. У часе вайны, акупацыі нямецкай, усе баяліся немцаў. Ужо па вайне, у 45-м годзе паўсталі банды. Цяпер называюцца яны іначай. Змагары за незалежнасць Польшчы. Некаторых называлі кажушнікамі. Змагацца з уладай — гэта што рабіць? Ішлі і грабілі”.Карэспандэнт: “А рабавалі каго? Праваслаўныя вёскі ці ўсіх?”Мікалай: “Праваслаўных. Але быў выпадак вельмі страшны. Пра вазакоў, якія загінулі. Трыццаць вазакоў”.Карэспандэнт: “А што гэта за гісторыя?”Мікалай: “Гэта вельмі цікавая гісторыя. Прыйшла банда да вёскі. Каб іх адвезлі кудысьці. Уночы. Павыбіралі добрых коней, добрых вазакоў і павезлі. І загінулі. З коньмі, з вазамі. Потым дазналіся, што яны ўсе былі памардаваныя”.Карэспандэнт: “Яны былі расстраляныя?”Мікалай: “Расстраляныя. У супольнай магіле. Гэта было па вайне. 47-мы год. Хто іх ведае, хто там быў. У тых бандах…”Тыя жахі саракавых гадоў, якімі надоўга магло быць атручана суседства двух народаў, пакрысе забываюцца. І вось беларускую мову гатовыя вучыць самі юныя палякі. Дамо слове жонцы Дарафея Фіёніка Альжбеце, якая вядзе тэатральную студыю ў бельскім Доме культуры.
Альжбета: “З польскіх каталіцкіх сем’яў — дзеці свядомыя. Хочуць гаварыць на беларускай мове, хочуць прыняць удзел у конкурсах. Хочуць, каб я іх навучыла дэклаямаваць па-беларуску. І яны самі гавораць, што нашы настаўнікі, нашы бацькі абмежаваныя. Яны не хочуць ведаць, што ёсць беларусы, што ёсць праваслаўныя ў Бельску і ваколіцах. А нам гэта падабаецца. Гэта такі станоўчы вынік уздзеяння глабалізацыі. Ці нават еўразвязаўскага ўздзеяння. Таму што адкрываецца Еўропа, адкрываецца свет. Можна ездзіць. І ўсякая культура ёсць цікавая, калі толькі яе пазнаць. Не зачыняцца ў сваіх рамках, а пазнаваць свайго суседа. Штораз больш такіх дзяцей, такой моладзі, што можа і засароміць нашых беларусаў”.Памятаеце модную прымаўку, што жыццё пачынаецца пасля сарака? Найстарэйшы жыхар Студзіводаў, Уладзімір Гулевіч, пачынае новае жыццё пасля… Зрэшты, паслухайце.

Карэспандэнт: “Спадар Уладзімір, вам колькі гадоў?”Уладзімір: “Ужо сотка. У тым годзе ўсё ўжо прадаў. Меў двое коней, трактара. Але зліквідаваў. А то яшчэ араў і сеяў усё”.Карэспандэнт: “І двое коней трымалі?”Уладзімір: “І двое коней”.Уладзімір: “Калісьці мала хто па-польску і гаварыў. І палякі, і мы, усе па-нашаму. А цяпер ужо пераламалі. Менш гавораць па-нашаму. Памірае, памірае…”Карэспандэнт: “А за гэтыя сто гадоў — што ўспамінаецца часцей? Добрае — ці ўспамінаецца злое, кепскае?”Уладзімір: “Вячоркі ўспамінаюцца”.Карэспандэнт: “Былі тут музыкі свае?”Уладзімір: “О-го! Бубен, скрыпка, танцы. Забавы рабілі штонядзелю. Сцэну зробім, прадстаўленне якоесь. Вершы. Забавы па білетах”.Карэспандэнт: “Прадавалі білеты?”Уладзімір: “Музыкантам трэба заплаціць, вячэру трэба, паўлітра паставіць і закускі…”Вось так. За стогадовае жыццё, з цяжкай працай, з жахамі акупацыі, са страхам паваеннай пары, перш-наперш узгадваюцца вячоркі. З музыкамі і дэкламаваннем вершаў. Таму невыпадкова, што менавіта ў Студзіводах ёсць каму працягваць даўнюю спеўную традыцыю.Дарафей: “Калі будзе спакой, калі не будзе моцных патрасенняў, якія перажылі семдзесят гадоў таму… Маладое пакаленне, ужо выхаванае беларусамі праз сваіх бацькоў, альбо якое само даходзіць да сваёй тоеснасці, яно надалей будзе працягваць. Усё гэта жыве, ажывае, пашыраецца…”

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение