Беларускі фільм атрымаў прыз фестывалю "Prix Europa" ў Берліне

Дакументальная стужка “Рабінзоны Мантсінсаары”, знятая тэлеканалам “Белсат” пры ўдзеле партнёраў з Нямеччыны, Фінляндыі ды Францыі, атрымала ўзнагароду ў катэгорыі “тэлевізійны дакументальны фільм” на прэстыжным фестывалі “Prix Europa” ў Берліне.

Фільм распавядае пра двух немаладых ужо мужчынаў, якія жывуць на апусцелым востраве на Ладажскім возеры. Адзін з іх – беларус Клюня, а другі – фін Мацці. Яны жывуць ва ўзаемнай варожасці.

Прычына ў тым, што да ІІ сусветнае вайны востраў Мантсінсаары на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Але пасля вайны востраў быў заселены грамадзянамі Савецкага Саюзу, адным з іх быў беларускі ляснік Клюня. Аднойчы ён трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Мацці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытаю душою. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтай выспы.

У фестывалі, які праходзіў з 17 па 24 кастрычніка, у 13 катэгорыях радыё- і тэлежурналістыкі за ўзнагароды змагаліся больш за 230 твораў з 35 краін.

Паводле прэс-службы "Белсат TV"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение