Кніга Ігара Бабкова – у фінале еўрапейскай прэміі

Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Angelus”.

Усяго на перамогу ў конкурсе на завяршальным этапе прэтэндуюць 7 кніжак. Раман Ігара Бабкова канкуруе з творамі немца Бэрнгарда Шлінка, палякаў Інгі Івасюў і Кшыштафа Варгі, баснійца Міленкі Ергавіча і чэхаў Ёзафа Шкворацкага і Оты Філіпа.Прэмія “Angelus” – штогадовая ўзнагарода ў галіне перакладзенай на польскую мову і польскамоўнай сучаснай прозы, напісанай аўтарамі з Цэнтральнай Еўропы. Заснавальнікі прэміі – горад Уроцлаў, газета “Dziennik”, інфармацыйны спонсар – канал “Kultura” Польскага публічнага тэлебачання. Сёлетні лаўрэат прэміі атрымае 150 тысяч злотых (каля 53 тысяч даляраў). Уручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение