Мы будзем крычаць вам навіны - пачуйце нас!

Прэстыжная ўзнагарода Міжнароднага фонду жанчынаў у СМІ у намінацыі "За мужнасць у журналістыцы" была ўручана 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку вядомай беларускай журналістцы Ірыне Халіп.

Беларуская журналістка уганараваная гэтай узнагародай разам з радыёрэпарцёркай з Камеруна Агнес Тае і журналісткай з Ірана Джыле Бан'ягуб. Прэмію ў намінацыі "За дасягненні на працягу ўсёй кар'еры" атрымала таксама журналістка з Ізраілю Аміра Хас.

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй складаецца з двух этапаў – першы прайшоў 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку, другі адбудзецца 28 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе. Нью-ёркская цырымонія прайшла ў знакамітым гатэлі Waldorf Astoria, дзе сабраліся вядомыя амерыканскія журналісты, карэспандэнты тэлекампаніяў ABC, NBC, CNN, CBS, вядучых амерыканскіх газетаў і агенцтваў, а таксама прадстаўнікі фінансавых колаў – усяго 700 чалавек. Цырымонію вяла адна з самых вядомых амерыканскіх тэлевядучых Джудзі Вудраф, а Ірыну Халіп падчас узнагароджання прадстаўляў вядучы канала NBC Дэвід Грэгары, які адразу ж прызнаўся, што ў яго самога продкі родам з Беларусі.

Уручаючы прэмію беларускай журналістцы, вядучыя цырымоніі адзначылі, што, на жаль, сёння ў ЗША надаецца не так шмат увагі сітуацыі ў Беларусі, хоць праблемы нашай краіны неабходна асвятляць значна больш сур'ёзна. "Прыклад беларускіх незалежных журналістаў нас натхняе. Беларусь павінна быць свабоднай, а для гэтага нельга абыйсціся без свабоды слова", - сказала Джудзі Вудраф.

Ірына Халіп выступіла на цырымоніі ў Нью-Ёрку з прамовай. У сваёй прамове Ірына Халіп падхякавала за ганаровую ўзнагароду, распавяла пра сітуацыю з правамі чалавека ў сённяшняй Беларусі і паабяцала: "Мы, журналісты тых краінаў, якія на сусветных картах пазначаныя чорным колерам, працягваем пісаць і казаць пра тое, што адбываецца ў нашых дзяржавах. Калі не застанецца і гэтай магчымасці, мы будзем крычаць вам навіны. Калі ласка, пачуйце нас".

Ірына Халіп і Дэвід Грэгары

З радыёрэпарцёрам з Камеруна Агнэс Тайе і журналісткай з Ізраіля Амірай Хас

Хартыя'97


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение