Быкаў на Першым нацыянальным

Васіль БыкаўАповесць "Аўганец"  чытаюць на Першым канале радыё. Праўда, шведскага. Сёння на Першым канале Шведскага радыё, у перадачы "Radioföljetongen" пачалося чытанне аповесці Васіля Быкава "Аўганец". У шведскім перакладзе гэты твор называецца "Veteranen".

Аповесць, перакладзеную на шведскую мову Нільсам Хокансанам, можна паслухаць у выкананні вядомага ў краіне актора Хельге Скуга. Чытанне "Аўганца" працягнецца да 21 кастрычніка.

Перадача "Radioföljetongen" мае фармат радыёкнігі: вядомыя акторы чытаюць літаратурныя творы ў суправаджэнні адпаведна падабранай музыкі.

"Гэта вельмі папулярная ў Швецыі перадача, — адзначае паэт і перакладчык Дзмітры Плакс. — Яна мае тут многа слухачоў. І твор беларускага пісьменніка там гучыць упершыню. Гэта вельмі шмат значыць, калі дадаць, што яна ідзе на Першым канале. А ўсяго каналаў на Шведскім радыё — сорак шэсць".

"Аўганец" — адзін з апошніх твораў Васіля Быкава. У ім апавядаецца пра ветэрана Аўганскай вайны, які пайшоў працаваць у службу аховы кіраўніка дзяржавы. У Беларусі аповесць друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў". У Швецыі летась выйшла асобнай кніжкай.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение