Першы ў Швецыі альбом з беларускай музыкай

messages-form-belarusІніцыятарам стварэння музычнага праекту “Messages from Belarus”з'яўляецца шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen.Як заявіў яе кіраўнік Марцін Угла, “Messages from Belarus – гэта першы ў Швецыі альбом з беларускай музыкай самых розных стыляў – ад лірычнай балады да інавацыйнага этна, року і heavy hardcore.

Беларуская культура абсалютна невядомая большасьці шведаў, а дзякуючы гэтаму можна азнаёміць жыхароў Швецыі з сучаснай музычнай культурай Беларусі”.

Аўтары праекту лічаць, што распаўсюд новага альбому будзе садзейнічаць больш шырокаму азнаямленню шведаў з беларускай моладзевай культурай, а з другога боку стане падтрымкай дэмакратычнаму руху ў Беларусі. Сродкі ад продажу альбому пойдуць на далейшае правядзенне кампаніі “193”, мэта якой прыцягненне ўвагі да закону крымінальнага кодэксу Беларусі, які карае за дзейнасць у незарэгістраваных аб’яднаннях. “Сумнеўная сітуацыя з такім грамадскім сектарам як няўрадавыя арганізацыі не можа не адбівацца на музыках і ўвогуле на культурніцкім жыцці, кажа Марцін Угла. Музыка не можа падпарадкоўвацца густам рэжыму, яна пачынае бунтаваць”.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение