Чыжы – гэта чарговая гміна на Падляшшы, якая афіцыйна ўвяла дапаможную беларускую мову ў функцыянаванне гміны. Рашэнне аб прыняцці беларускай мовы як дапаможнай было прынята на апошнім пасяджэнні гміннай ўправы.
Гэтаму рашэнню папярэднічалі перамовы і кансультацыі. Таксама быў праведзены сход па тэме ''Увядзенне беларускай мовы як дапаможнай''.Чыжы - чарговая гміна, якая скарысталася магчымасцямі, што дае палажэнне аб нацыянальных меншасцях і дапаможнай мове.