Берасцейскія праваабаронцы ў Нямеччыне

Па запрашэнні няўрадавай арганізацыі “Еўрапейскі абмен”, размешчанай ў Берліне, двое заснавальнікоў Праваабарончага грамадскага аб’яднання “Брэсцкая Вясна” – Уладзімір Вялічкін і Уладзімір Малей, а таксама Ігар Маслоўскі ад Беларускага Хельсінскага Камітэту наведалі з трохдзёным візітам нямецкі горад Равенсбург.

Па словах Уладзіміра Вялічкіна, ім пашчасціла знаходзіцца там пад час выбараў у Бундэстаг. Была магчымасць пазнаёміцца з выбарчым заканадаўствам і паглядзець на ўласныя вочы, як праходзяць выбары.

- Першае, аб чым можна сказаць, – гэта аб адсутнасці праблем з данясеннем інфармацыі. Другое – гэта адсутнасць паліцыі на выбарчых участках і каля іх, як перад выбарамі, так і ў дзень выбараў. Трэцяе – абсалютная празрыстаць: назіраць за выбарамі і асабліва за падлікам  галасоў можа любы грамадзянін, нават замежны.

Сам Вялічкін здымаў падлік галасоў на фота- і відэакамеру. Праўда, не абыйшлося без кур’ёзу. Пры запыце, ці можна здымаць, пачуў “Najn, najn”. На здзіўленае “Чаму?” адказалі, што ім трэба падфарбаваць вусны. Назіральнікі ад АБСЕ прысутнічаюць так, як і ў Беларусі.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение