"Шматкультурная спадчына былой Рэчыпаспалітай – узровень даследванняў" – трохдзённая міжнародная канфэрэнцыя пад такой назвай пачалася сёння ў Беластоку.
Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца Інстытут Даследванняў еўрапейскай спадчыны і кафедра гісторыі Усходняй Еўропы унівэрсітэта ў Беластоку.
Кіраўнік кафедры прафесар Антон Мірановіч адзначае, што ў канферэнцыі прымуць ўдзел навукоўцы з Польшчы, Беларусі і Украіны.
Мэта канферэнцыі - наблізіць навукоўцаў да архіўных матэрыялаў і каштоўнасцяў з архіваў і бібліятэкаў, якія зараз знаходзяцца па-за межамі Польшчы. Гэта перад усім тыя матэрыялы, якія датычаць гісторыі не толькі Польшчы, але таксама Беларусі і Украіны.