Памёр журналіст Альгерд Невяроўскі

1 кастрычніка 2009 года ў Беластоцкім шпіталі ва ўзросце сарака гадоў памёр беларускі журналіст Альгерд Невяроўскі. У пятніцу 25 верасня ў яго здарыўся інфаркт. З комы ён не выйшаў.

Альгерд Невяроўскі нарадзіўся 19 жніўня 1969-га года ў Мінску. У 1995 годзе закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэта імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. Працаваў журналістам ў газеце "Наша слова", затым у газеце "Свабода". Супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з расейскай газетай "Камерсант". Цягам сямі гадоў, да 2005 года, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё Бі-Бі-Сі. Працяглы час. Болей 10-ці год супрацоўнічаў з "Радыё Свабода". З 2007 года жыў у Беластоку, працаваў журналістам "Радыё Рацыя".

Паводле “Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение