Гміна Орля на Падляшшы прыняла рашэнне аб увядзенні двухмоўных назваў

герб гміны Орля30 верасня гміна Орля на Падляшшы, дзе падчас апошняга перапісу 70% насельніцтва дэкларавалі беларускую нацыянальнасць, прыняла рашэнне аб увядзенні двухмоўных назваў.

Паводле інфармацыі юрыдычнага дарадцы гміны Марака Кулакоўскага, такая ініцыятыва сыходзіла ад уладаў гміны - войта, рады гміны. Войт стварыў камісію якая вырашыла праблему двухмоўных назваў і прапанавала падпісваць назвы на беларускай мове. Сёння на радзе гміны была агучана прапанова аб двухмоўных назввах, і большасць радных прагаласавалі за гэтую прапанову.

"Зараз войт звернецца да міністра ўнутраных спраў, каб упісаў гміну Орля ў рэестр гмінаў, у каторых ёсць двухмоўныя назвы. І калі міністр гэта зробіць, можна будзе ўжо вешаць гэтыя табліцы", - патлумачыў Марак Кулакоўскі.

 

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение