У Літве пройдзе канферэнцыя па праграме супрацоўніцтва паміж памежнымі рэгіёнамі Беларусі, Латвіі, Літвы

300 прадстаўнікоў Беларусі, Латвіі і Літвы зарэгістравалася для ўдзелу ў канферэнцыі 8 кастрычніка, прысвечанай старту праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва паміж памежнымі рэгіёнамі трох краін, якая фінансуецца Еўрасаюзам. Як паведамляе прэс-служба канферэнцыі, удзельнікі прадстаўляюць нацыянальныя, рэгіянальныя і мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання, навуковыя, адукацыйныя, культурныя ўстановы, структуры па ахове здароўя, абароне навакольнага асяроддзя, працы з моладдзю і інвалідамі, а таксама недзяржаўныя арганізацыі. Яны таксама возьмуць удзел у форуме па пошуку партнёраў, што пройдзе паралельна з канферэнцыяй. Канферэнцыя адбудзецца ў маёнтку XIX стагоддзя Бістрамполіс (пасёлак Кучай, Панявежыскі раён, Літва). З прывітальным словам выступіць намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Сігітас Шупшынскас, губернатар Панявежыскага раёна Віктар Трафімаў, а таксама высокапастаўленыя службовыя асобы з Беларусі і Латвіі, прадстаўнік Еўракамісіі. Удзельнікаў канферэнцыі "будуць чакаць некалькі сюрпрызаў у стылі рэтра", паведамляе прэс-служба.

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение