Пасяджэнне 7-й беларуска-польскай падкамісіі па пытаннях памежнага супрацоўніцтва

У сядзібе Падляшскай ваяводскай управы працягваецца пасяджэнне 7-й беларуска-польскай падкамісіі па пытаннях памежнага супрацоўніцтва, якая дзейнічае ў рамках Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па трансгранічным супрацоўніцтве.

Тэма, над якой засяродзяцца сёння бакі, гэта галоўным чынам супрацоўніцтва ў галіне санітарна-эпідэміялагічных і ветэрынарных службаў і аховы навакольнага асяроддзя. Як адзначыла прэсавы сакратар ваяводы падляшскага Ёлянта Гадэк, такія пасяджэнні ладзяцца перыядычна дзеля таго, каб службы па абодва бакі мяжы дзейнічалі аператыўна. - Гэта датычыць толькі спраў прыгранічных, розных службаў - пажарнай, памежных службаў, аховы асяроддзя, санітарна-эпідэміялагічнай службы, абмена інфармацыі, напрыклад, аб грыпе, або аб сітуацыі экалагічнай на тэрыторыі, якая прылягая да мяжы. Гэта такія тэмы, якія вымагаюць супольнай працы. З польскага боку ў камісіі прымаюць удзел кіраўнікі аддзяленняў Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў аператыўнага рэагавання, прадстаўнікі мытных і паліцэйскіх службаў, пад кіраўніцтвам падляшскага ваяводы Мацея Жывна. З беларускага боку ў камісіі працуе 8 чалавек прадстаўнікоў адпаведных службаў пад кіраўніцтвам першага намеісніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Валянціна Карпіцкага.

 

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение