Мытная супраца Польшчы, Украіны і Беларусі

У Кузніцы Беластоцкай падпісана трохбаковая Дэкларацыя аб узмацненні ўзаемнай супрацы мытных службаў Польшчы, Беларусі і Украіны. Дакумент прадугледжвае спрашчэнне мытных працэдур, маніторынгу і скарачэнне часу перасячэння мяжы, а таксама супрацу ў барацьбе за злачыннасцю.

На польска-беларускім памежным тэрмінале сустрэліся кіраўнікі мытных службаў Беларусі, Польшчы і Украіны, а таксама генеральны сакратар Сусветнай мытнай арганізацыі Куніo Мікурыя.

Дэкларацыя ўяўляе сабой збор супольных праектаў у галіне мытнай супрацы ў рамках праекту Усходняе Партнёрства. Акрамя змагання са злачыннасцю, дамоўленасці будуць спрыяць вядзенню легальнай эканамічнай дзейнасці.

Паводле віцэ-міністра фінансаў і старшыні Польскай мытнай службы Яцэка Капіцы, пагадненне прадугледжвае, між іншым, разбудаванне інфраструктуры і маніторынгу праверак у трох краінах.

Я. Капіца: Мы падрыхтавалі праект супольна з перавозчыкамі. Мы падлічылі, колькі насамрэч займае час перасячэнння мяжы па прычыне інфраструктурных праблем. Час абслугоўвання складае ў сярэднім чатыры гадзіны. Паляпшэнне інфраструктуры павінна скараціць гэты час абслугоўвання аўтамабіля. Я б хацеў, каб гэтая сістэма маніторынгу і рэагавання была ўведзена як на беларускім, так і на ўкраінскім боку. А вынікам стала паляпшэнне працэсу перасячэння мяжы.

Старшыня Мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі праінфармаваў, што бакі пагаднення праводзяць абмен аперацыйнай інфармацыяй. Гэта ўжо паўплывала на скарачэнне чэргаў на мяжы. А. Шпілеўскі: Фактычна гэта ўжо сёння дазваляе нам скараціць чэргі на мяжы. На нашых межах з Польшчай і Украінай чэргаў практычна няма. З 1 верасня адбываецца абмен аперацыйнай інфармацыяй паміж беларускімі, украінскімі і польскімі службамі. Калі нашыя планы рэалізуюцца, то мы зможам значна павялічыць колькасць тавараў, якія перавозяцца праз мяжу.

На думку старшыні Мытнага камітэту Украіны Анатоля Макарэнкі, найважнейшай справай трохбаковага пагаднення з'яўляецца спрашчэнне памежных працэдураў.

Падпісанты пагаднення перакананыя, што, не гледзячы на розніцу эканамічных і палітычных сістэмаў Польшчы, Беларусі і Украіны, эфектыўная памежная супраца будзе спрыяць развіццю эканомік усіх трох краін.

Паводле "Польскага радыё для замежжа"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение