Фільмы "Белсату" будуць удзельнічаць у берлінскім міжнародным фестывалі

Два фільмы вытворчасці “Белсату” возьмуць удзел у берлінскім фестывалі “Prix Europa”. Журы аднаго з найважнейшых форумаў для радыё- і тэлежурналістаў Еўропы выбрала беларускія фільмы, у ліку 33 іншых, да ўдзелу ў конкурсе ў катэгорыі “тэлевізійны дакументальны фільм”.

Першы фільм вытворчасці “Белсату”, што будзе прэзентаваны на фестывалі, -- “Свята на нашай вуліцы, зняты беларускім рэжысёрам, які працуе пад творчым псеўданімам Адам Галін. У фільме паказваецца сучасная Беларусь з перспектывы тыповага мінскага двара. Тут на кожнае са святаў – а іх у нашай краіне шмат – размаўляюць, п’юць, спяваюць, танчаць, спрачаюцца, б’юцца, выклікаюць хуткую дапамогу, шпацыруюць з дзецьмі, ядуць і зноў п’юць, спяць (часта пад лаўкаю) і зноў п’юць жыхары інтэрнатаў адной з мінскіх фабрык.

Другі фільм -- “Рабінзоны Мантсінсаары”, які “Белсат” зняў у супрацы са сваймі партнёрамі з Нямеччыны, Фінляндыі ды Францыі, распавядае пра двух немаладых ужо мужчынаў, якія жывуць на апусцелым востраве на Ладажскім возеры. Адзін з іх – беларус Клюня, а другі – фін Мацці. Яны жывуць ва ўзаемнай варожасці.

Прычына ў тым, што да ІІ сусветнае вайны востраў Мантсінсаары на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Але пасля вайны востраў быў заселены грамадзянамі Савецкага Саюзу, адным з іх быў беларускі ляснік Клюня. Аднойчы ён трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Мацці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытаю душою. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтай выспы.

Штогод у фестывалі ў нямецкай сталіцы ўдзельнічаюць аўтары сотняў якасных фільмаў і праграмаў з усяго Старога свету. Сёлета 23-ці “Prix Europa” пройдзе з 17 да 24 кастрычніка.

Паводле прэс-службы "Белсат TV"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение