У Польшчы пройдзе традыцыйны польска-беларускі эканамічны форум "Добрасуседства"

XIII Эканамічны форум "Добрасуседства" пройдзе 13—14 кастрычніка ў Седльцэ (Польшча) з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных і дзелавых колаў Польшчы і Беларусі. Арганізуюць мерапрыемства Польска-беларуская і Беларуская гандлёва-прамысловая палаты пад эгідай урадаў дзвюх краін.

Паводле інфармацыі Польска-беларускай ГПП, гэты форум будзе праходзіць пад асабістым патранатам намеснікаў прэм'ер-міністраў дзвюх краін Андрэя Кабякова і Вальдэмара Паўляка. Галоўнымі тэмамі будуць удзел польскага капіталу ў прыватызацыі беларускай эканомікі і дзейнасць маладых прадпрымальнікаў у польска-беларускім бізнесе. Форум задуманы як сувязное звяно паміж першым эканамічным самітам Польшча — Беларусь, які адбыўся ў чэрвені гэтага года ў Варшаве, і другім эканамічным самітам, які плануецца правесці ў Мінску ў 2010 годзе. У праграме форуму — два пленарныя пасяджэнні, праца ў чатырох рабочых групах, семінары, прэзентацыі польскіх фірм, біржа кантактаў.

Падчас дзейнасці рабочых груп плануюцца дыскусіі па пытаннях праграмы трансмежавага супрацоўніцтва Польшчы, Беларусі і Украіны на 2007—2013 гады і па пытаннях узаемнага доступу на рынак. Будзе таксама разгледжана спецыфіка аграрна-харчовага рынку.

Апрача таго, на форуме абмяркуюць асноўныя палажэнні праграмы прыватызацыі эканомікі Беларусі на фоне вопыту прыватызацыі ў Польшчы.

Падчас мерапрыемства плануецца падпісанне двух дамоваў: аб малым межавым руху і аб супрацоўніцтве і абмене вопытам паміж Мазавецкім ваяводствам і Мінскай вобласцю.

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение