Беларуская апазіцыя ў Стакгольме

Дэлегацыя беларускай апазіцыі, у складзе якой былы палітвязень Аляксандар Казулін, сустаршыня БХД Павал Севярынец, кіраўніца БАЖ Жана Літвіна, лідэры АГП і БНФ Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч, 16—18 верасня знаходзілася з візітам у Стакгольме.

Беларускія апазіцыянеры правялі перамовы з кіраўніцтвам Швецыі, якая цяпер старшынюе ў Еўразвязе. Прадстаўнікоў беларускай апазіцыі запрасіла МЗС Швецыі. Спачатку яны выступілі ў Камітэце міжнародных спраў Рыксдагу і ў парламэнцкай групе “За дэмакратычную Беларусь”. Пазней — правялі перамовы з міністрамі замежных спраў, міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва, міністрам спраў Еўрапейскага Звязу.Міністру замежных спраў Швецыі Карлу Більту беларускія апазіцыянэры прапанавалі вывучыць магчымасць стварэння пасады спецпрадстаўніка Еўразвязу па Беларусі, — паведаміў сябра дэлегацыі Анатоль Лябедзька.
Анатоль Лябедзька

“Менавіта Швецыя, як краіна, якая старшынюе ў Еўразвязе, магла б выступіць з такой прапановай, -- гаворыць Анатоль Лябедзька. -- Усе прызнаюць, што 6 месяцаў старшынства — гэта невялікі тэрмін. Ён завяршаецца, і напрацоўкі, якія ёсць, людзі, якія заглыбіліся ў беларускую праблематыку — гэта ўсё застаецца незапатрабаваным, сыходзіць у архіў, у лепшым выпадку асобныя паперы застаюцца ў Брусэлі. Няма пераемнасці”.Такую пераемнасць адносна стасункаў з Беларуссю, на думку спадара Лябедзькі, можа забяспечыць спецпрадстаўнік Еўразвязу. Ініцыятыву з цікавасцю ўспрынялі і занатавалі ў МЗС Швецыі, кажа спадар Лябедзька.Прагучала яшчэ адна прапанова беларускай апазіцыі — правесці ў Еўразвязе спецыяльную канферэнцыю па Беларусі, якая магла б паспрыяць усталяванню сталага перамоўнага працэсу паміж беларускімі ўладамі, апазіцыяй і Еўрапейскім Звязам. Такую канферэнцыю Швецыя магла б наладзіць з наступным старшынёй Еўразвязу — Іспаніяй. Да гэтай ідэі з цікавасцю паставілася міністар па справах Еўрапейскага Звязу Сэсілія Мальмстром.Паводле Анатоля Лябедзькі, кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт выказаўся за тое, каб пры выдзяленні Беларусі крэдытаў улічваліся не толькі палітычныя крытэры, але і выкананне правоў чалавека і дэмакратычных стандартаў. Прадстаўнікі апазіцыі ўздымалі таксама пытанне аб закрыцці беларускай службы Шведскага радыё, але ў МЗС Швецыі ім адказалі, што паўплываць на гэтае рашэнне, прынятае кіраўніцтвам радыё, не могуць.Швецыя, якая старшынюе зараз у Еўразвязе, адрэагавала на збіццё і арышт дэманстрантаў у Мінску 16 верасня і запатрабавала спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.У адмысловай заяве шведскае старшынства падкрэсліла, што разгон мірнай акцыі, прысвечанай памяці зніклых апанентаў рэжыму Лукашэнкі, выклікае сур’ёзную заклапочанасць у Еўразвязе. Ад імя Еўразвязу Швецыя патрабуе ад беларускіх уладаў не выкарыстоўваць сілу супраць удзельнікаў мірных акцыяў, а таксама забяспечыць незалежным журналістам умовы для працы ў сваёй краіне.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение