Стыпендыі за беларускую мову

55 грашовых стыпендыяў за выдатныя дасягненні і вынікі ў вучобе будуць выдадзены управай Падляшскага ваяводства. Сярод стыпендыятаў лаўрэаты міжнародных, агульнапольскіх ды ваяводскіх прадметных алімпіядаў.

Сярод іх, між іншым, Александра  Каліна, Наталля Кандрацюк-Сверубская і Магдалена Саковіч - вучаніцы  3-га  і 4-га Агульнаадукацыйных ліцэяў ў Беластоку, лаўрэаткі агульнапольскай алімпіяды па беларускай мове, Яанна Герасімюк, вучаніца з Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, i Александра Кірылюк, вучаніца пачатковай школы № 6 у Гайнаўцы, лаўрэат агульнапольскага конкурсу па беларускай мове.

З агульнаадукацыйнага ліцея  з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім стыпендыі атрымалі аж тры вучаніцы: Юльяна Дораш, Аксана Федарук і Эдыта Маркевіч. "Гэта сапраўднае дасягненне. Мы выступаем за стыпендыі тым вучням, якія штосці дасягнулі. У мяне кожнага году xтосьці атрымліваў такія стыпендыі, -- гаворыць дырэктар ліцэя Андрэй Сцепанюк . Паводле яго словаў,выдатныя вучні з Бельскага ліцэя з беларускай мовай навучання атрымліваюць таксама грашовыя стыпендыі прэм’ер-міністра, а таксама міністра нацыянальнай адукацы.

Усіх, хто атрымаў стыпендыі, віншуем і жадаем далейшых поспехаў у вучобе!

 

Паводле "Радыё Рацыя"