Шведы заклікаюць сур'ёзна расследаваць справу Ганчара

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen 16 верасня 2009 года зрабіла заяву ў сувязі з 10-годдзем знікнення ў Беларусі апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

“Сёння, роўна дзесяць гадоў таму, былі выкрадзены і забіты ў беларускай сталіцы Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Афіцыйна вінаватых у злачынстве дагэтуль не знайшлі, але незалежныя даследаванні паказваюць: вельмі верагодна, што адказнасць кладзецца на людзей у атачэнні прэзідэнта Лукашэнкі”, гаворыцца ў заяве.Свет павінен памятаць ахвяраў жудасных злачынстваў і патрабуе сур’ёзнага крымінальнага расследавання, каб вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасці, заявіў старшыня Östgruppen Марцін Угла.Паводле Östgruppen, “гаворка ідзе пра палітычныя забойствы, у якіх падазраeцца дзеючы рэжым. А таму, пакуль сур’ёзнае і аб’ектыўнае крымінальнае расследаванне не праведзена, пытанне не можа быць знята з парадку дня”.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение