Рэпартаж Мікалая Ваўранюка "Атамны Астравец" пакажуць на фестывалі ў Браціславе

Мікалай ВаўранюкРэпартаж “Атамны АстравецМікалая Ваўранюка прайшоў адбор да ўдзелу ў конкурсе 36-га Міжнароднага фестывалю фільмаў, звязаных з тэматыкаю збалансаванага развіцця, “Ekotopfilm 2009”, які адбудзецца 19–23 кастрычніка у Брасціславе (Славаччына).

Рэпартаж знаёміць з праблемаю будоўлі атамнай электрастанцыі ў беларускім Астраўцы, што на Гарадзеншчыне. Тэма паўстання АЭС у Беларусі – краіне, што пацярпела ад найбуйнейшай ядравай катастрофы ў гісторыі, якая адбылася ў Чарнобылі, – нікога не пакідае абыякавым.
Мікалай Ваўранюк у сваёй стужцы падае меркаванні жыхароў Астравецкага раёну: як сябраў пратэставага камітэту, так і прыхільнікаў будоўлі АЭС, якія спадзяюцца на новыя месцы працы і развіццё рэгіёну. У “Атамным Астраўцы” гучаць аргументы фізікаў, якія падтрымліваюць развіццё атамнай энергетыкі, эколагаў і медыкаў, што даследуюць наступствы катастрофы ў Чарнобылі.
Мікалай Ваўранюк – падляшскі беларус, якія вось ужо два гады супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”. Ён вядомы сваім шматгадовым досведам журналісцкай працы ў Беластоцкім аддзеле Польскага грамадскага тэлебачання TVP S.A.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение