Прадстаўнікі беларускай апазіцыі абмеркавалі з кіраўніцтвам Літвы праблемы дэмакратызацыі Беларусі

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі Павел Севярынец, Аляксандр Казулін і Анатоль Лябедзька 14 верасня сустрэліся ў Вільнюсе з міністрам замежных спраў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам і прэм'ер-міністрам Андрусам Кубілюсам.

Як паведаміла прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", лідэр БХД Павел Севярынец заявіў у ходзе сустрэчы аб існаванні ў Беларусі палітзняволеных, аб не рэгістрацыі партыі, аб іншых праблемах, якія тычацца дэмакратызацыі краіны. У размове з Ушацкасам было падкрэслена, што дата прыезду ў Літву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — 16 верасня — выпадае на Дзень салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў і палітзняволенымі і на дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара.

"Падчас сустрэчы і сумеснай з Кубілюсам прэс-канферэнцыі прадстаўнікі літоўскіх уладаў сказалі, што іх непакояць пытанні дэмакратыі ў Беларусі і літоўска-беларускія адносіны. Літва хоча бачыць сваёй суседкай незалежную і дэмакратычную Беларусь. Думаю, пытанні палітзняволеных, не рэгістрацыі БХД і іншыя будуць агучаны падчас сустрэчы кіраўніцтва Літвы з Лукашэнкам", — адзначыў лідэр БХД.  Севярынец, Казулін і Лябедзька 14 верасня бралі ўдзел у міжнароднай дыскусіі ў літоўскім сейме. Яна была прымеркавана да Міжнароднага дня дэмакратыі, які адзначаецца 15 верасня. Як паведамлялася раней, 16 верасня Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць Літву. Запланавана яго сустрэча з прэзідэнтам краіны Даляй Грыбаўскайтэ. Акрамя таго, мяркуецца ўдзел Лукашэнкі ў адкрыцці літоўска-беларускага міжнароднага эканамічнага форуму "Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора: новыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва", а таксама нацыянальнай выставы "БеларусьЭКСПА-2009".

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение