У Францыі прайшла выстава беларускага фатографа

З 29 жніўня па  13 верасня ў горадзе Перпіньяне (Францыя) праходзіў Міжнародны фестываль фотажурналістыкі "Visa pour l’Image". На адной з выстаў былі прадстаўлены работы беларускага фотажурналіста Віктара Драчова.

Фестиваль "Visa pour l’Image" быў заснаваны ў 1989 годзе пры ўдзеле часопісаў Paris Match і Photo з мэтай дапамагчы выжыць рэпартажнай фатаграфіі, якая сутыкаецца з усё большымі цяжкасцямі шукаючы сваё месца ў перыядычных выданнях. Гэты годам у межах «Visa pour l’Image» працавала 25 выстаў.  Сёлета фестываль праходзіў у 21 раз.

***

Віктар Драчоў нарадзіўся ў 1957 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Здымае для Agence France-Presse. Яго фотаздымкі з’яўляліся на старонках сусветнавядомых выданняў The Guardian, The Washington Post і іншых.

Фота Віктара Драчова

Паводле "Нашай Нівы"