Беларуская моладзь будзе назіраць за выбарамі ў Нарвегіі

Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ) і актывісты дэмакратычных грамадскіх арганізацый Беларусі запрошаны ў якасці назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Нарвегіі. Як паведамляе прэс-служба ЕГУ, прадстаўнікі Беларусі акрэдытаваны ў якасці міжнародных назіральнікаў ад Шведскага міжнароднага ліберальнага цэнтра і 14 верасня будуць сачыць за ходам правядзення выбараў у чатырох гарадах — Осла, Трамсё, Транхейме і Бергене. Для маладых людзей з Беларусі таксама прадугледжана грамадска-культурная азнаямленчая праграма. Місія арганізавана ў рамках міжнароднага праекта па назіранні за выбарамі, які ажыццяўляецца ў партнёрстве чатырма арганізацыямі: Аб'яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Беларускім домам правоў чалавека ў Вільнюсе. Аналагічныя місіі працавалі ў Нарвегіі (у верасні 2007 года), Грузіі (у маі 2008-га) і Літве (у верасні 2008-га і маі 2009 года).

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение