8 верасня беларусы Варшавы адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы традыцыйным шэсцем ад помнікa генералу дэ Голю да памятнай шыльды беларускаму генералу Станіславу Булак-Балаховічу.
Арганізатарам акцыі стала таварыства "Беларуская Нацыянальная Памяць". У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, якія навучаюцца ў польскіх ВНУ па праграме Кастуся Каліноўскага.
Каля шыльды Станіславу Булак-Балаховічу прысутныя ўшанавалі памяць усіх беларускіх ваяроў, што змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны.