У Славакіі з'явіўся першы ганаровы консул Беларусі

Бізнесмен з горада Трстэна Марыян Мурын стаў першым ганаровым консулам Беларусі ў Славакіі. 7 верасня падчас беларуска-славацкага эканамічнага форуму ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі ўручыў спадару Мурыну консульскі патэнт, падпісаны міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Варанецкі выказаў надзею, што Мурын унясе вялікі ўклад у развіццё беларуска-славацкіх адносінаў, уключаючы пашырэнне супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін. У інтэрв'ю БелаПАН Марыян Мурын паведаміў, што сферай яго ўласных дзелавых інтарэсаў з'яўляюцца будаўніцтва і турызм. З Беларуссю ён працуе чатыры гады. Запрашае беларусаў на зімовы адпачынак у Заходнія Татры. У рамках сваёй будаўнічай кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з "Амкадорам" для пастаўкі ў Славакію дарожна-будаўнічай тэхнікі. Як ганаровы консул Беларусі Мурын будзе "аказваць дапамогу ўсім беларускім кампаніям, зацікаўленым працаваць у Славакіі".

Паводле "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение