Беларуска заняла пачэснае месца ў міжнародным конкурсе прыгажосці

Марына ЛяпешаБеларуска  стала 1-й віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Supranational 2009, які праходзіў польскім горадзе Плоцк. Марына таксама стала ўладальніцай тытулу 1-й віцэ-міс Best Body.

Усяго ў конкурсе удзел прынялі 35 дзяўчатаў з розных краін свету. Тытул Miss Supranational 2009 заваявала 20-гадовая ўкраінка Аксана Мора. Фінал конкурсу трансляваўся ў прамым эфіры аднаго з польскіх камерцыйных тэлеканалаў. На ўрачыстай частцы мерапрыемства выступілі зоркі польскай музычнай сцэны, а таксама вядомая брытанская спявачка Сафі Мішэль Эліс-Бэкстар.

Сёлета конкурс Miss Supranational прайшоў упершыню. Ён быў часткай Фестывалю прыгажосці, які штогод адбываецца ў Плоцку. Слова “supranational” у перакладзе азначае “наднацыянальны” і, паводле меркаванняў арганізатараў, у сутнасці гэтага слова заключаецца ідэя конкурсу: у сапраўднай прыгажосці няма межаў.

Марына Ляпеша – жыхарка Мінска, ёй 21 год. Прыгажуня з'яўляецца студэнткай аднаго са сталічных ВНУ, у будучыні плануе стаць эканамістам-міжнароднікам. У ліпені гэтага года Марына стала 1-й віцэ-міс міжнароднага конкурсу прыгажосці “Жамчужына Чорнага мора 2009”, які прайшоў у Севастопалі.

Паводле "Польскага радыё для замежжа"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение