Беларусы Паўднёвай Асеціі просяць улады РБ прызнаць незалежнасць рэспублікі

Беларусы і украінцы, якія пражываюць на тэрыторыі былой грузінскай рэспублікі, распаўсюдзілі заяву, дзе просяць прызнаць незалежнасць краіны.

У заяве гаворыцца пра тое, што беларусы і ўкраінцы "разам з асецінскім народам перажылі ўсе складанасці перабудовы, палітычнай нявызначанасці, жахі агрэсіі з боку Грузіі і страшныя дні знішчэння Асеціі і яе народа ў жніўні 2008 года. Доўгія 20 год шматнацыянальны народ Паўднёвай Асеціі змагаўся і адстойваў сваю свабоду і незалежнасць".

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі беларускім парламентам пакуль нават не разглядалася, нягледзячы на зацікаўленасць ў гэтым як саміх былых грузінскіх рэспублік, так і Расіі.

Паводле "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение