Прэзідэнт Нямеччыны прыняў новага беларускага амбасадара

Працэдура ўручэння новым беларускім амбасадарам Андрэем Гіро давернага ліста прэзідэнту Нямеччыны Горсту Кёлеру адбылася ў берлінскім замку Bellevue.

Як падае беларуская амбасада ў Берліне, у часе прыёму размова ішла пра некаторыя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ. Нямецкі прэзыдэнт пажадаў беларускаму амбасадару ўсялякіх поспехаў у будучай працы.Андрэй Гіро быў прызначаны на пасаду кіраўніка беларускай дыпламатычнай місіі ў Нямеччыне сёлета ў чэрвені. Дагэтуль ён працаваў кіраўніком консульскага ўпраўлення МЗС. Папярэднікам Гіро на пасадзе беларускага амбасадара быў  Уладзімір Скварцоў. Ён кіраваў беларускім дыппрадстаўніцтвам ад верасня 1999.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение