Абвал падземнай паркоўкі ў Маскве: пацярпелі чацвёра беларусаў

Чацвёра грамадзянаў Беларусі пацярпелі ў Маскве ў выніку абвалу падземнай шматузроўневай стаянкі. Стан дваіх ацэньваецца як цяжкі, яшчэ аднаго мужчыны – як сярэдняй цяжкасці. У апошняга чалавека, якога дасталі з-пад завалу, пералом нагі.

Сёння раніцай расійскі тэлеканал НТВ паведаміў пра тое, што ў цэнтры Масквы на Кажэўніцкай вуліцы абвалілася шмат'ярусная паркоўка. На яе тэрыторыі знаходзіліся людзі.

Зараз на месцы здарэння праходзіць пошукавая аперацыя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, плошча завалу – 600 квадратных метраў. Ратавальнікамі знойдзеныя чатыры пацярпелыя. Стан дваіх ацэньваецца як цяжкі, яшчэ аднаго мужчыны – як сярэдняй цяжкасці. У апошняга чалавека, якога дасталі з-пад завалу, пералом нагі.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы маскоўскага ўпраўлення МНС Яўген Бабылёў, усё выратаваныя – працоўныя, грамадзяне Беларусі.

Мяркуецца, што прычына абвалу – парушэнне тэхналогіі будаўніцтва. Падземная стаянка з’яўляецца часткай дзелавога цэнтра, які будуецца на тэрыторыі фурнітурнага завода.

Паводле "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение