У Вільні пачалася цырымонія развітання з князямі Радзівіламі

Сёння у Вільні пачынаецца цырымонія развітання з князямі Радзівіламі. Парэшткі 8 прадстаўнікоў знакамітага роду магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, знойдзеныя археолагамі 4 гады таму, дакладна ідэнтыфікаваныя. У іх ліку – канцлеры ВКЛ, віленскія ваяводы Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды.

Пасля двухдзённага развітання саркафаг будзе перавезены ў замчышча Дубінкі, у 50 км ад Вільні.

Цяпер невядома, дзе пахаваныя многія знаныя дзеячы і князі Вялікага Княства Літоўскага. Таму ў Літве сенсацыяй і найвялікшым адкрыццём апошніх дзесяцігоддзяў назвалі знаходку археолагаў у Дубінцы (Dubingiai) каля возера Асвея, у 50 км ад Вільні, дзе месцілася рэзідэнцыя Радзівілаў.

Знаходкі на замчышчы

Тут праводзіліся археалагічныя раскопкі цягам сямі сезонаў. Сярод іншага, знойдзены і каля 40 пахаванняў, у іх ліку 8 пахаванняў на месцы цэнтральнай часткі колішняй евангеліка-рэфармацкай царквы ў закапаных у зямлю адмыслова зробленых трунах накшталт скрыняў. Спецыялісты высветлілі, што гэта парэшткі князёў Радзівілаў і іх жонак.

Сярод іх – канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Альжбэта з уплывовага польскага роду Шыдлавецкіх; канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, яго жонка Алена і сын Мікалай Радзівіл (1546-1589), Мікалай Радзівіл – унук Мікалая Радзвіла Рудога, Януш Радзівіл (1579-1620).Ужываліся самыя розныя сучасныя методыкі, дапамагла і досыць багатая іканаграфія, і немалая колькасць звестак пра Радзівілаў (якія апошнія знаходкі значна дапоўнілі) – да прыкладу, Радзівіл Чорны пакутваў на хваробу суставаў, ягоная жонка Альжбэта нараджала 9 разоў. Агульнае свята

Гэта вялікае свята для навукі, адзначае віленскі гісторык Сяржук Вітушка, кіраўнік грамадзкай арганізацыі Віленскі белаурскі музей імя І.Луцекевіча:

Сяржук Вітушка

“Гэта нашая агульная гісторыя, нашая агульная спадчына. Радзівілы – хай яны літоўскага паходжання, але яны і нашыя беларускія князі. Таму, думаю, што і беларусам трэба адзначыць гэтую падзею як і нашае свята і парадавацца за навукоўцаў Літвы, якія зрабілі такую складаную работу”.Адкрытае для ўсіхЦырымонія развітання з князямі і іх жонкамі ў віленскім палацы Радзівілаў працягнецца два дні, у суботу саркафаг будзе перавезены ў замчышча Дубінкі і пахаваны на месцы колішняй рэфармацкай царквы.Раскопкі ў замчышчы працягнуцца яшчэ да 20 верасня і пасля будуць закансерваваныя і адкрытыя для наведнікаў. Над месцам раскопак будуць пабудаваныя ходнікі, і усё разам размесціцца пад адмысловай пабудовай. На месцы адкрытай археолагамі рэфармацкай царквы, дзе былі знойдзены пахаванні, ужо зробленыя працы па кансервацыі, месца адкрытае для наведнікаў. Тут ужо усталявана пахавальная крыпта і надмагільная пліта на тым месцы, дзе ў суботу ўрачыста пахаваюць саркафаг з парэшткамі Радзівілаў.Пакуль працягваюцца раскопкі, можна наведваць і археолагаў у часе працы. На сайце віленскага універсітэту паведамляецца, што ўсе ахвотныя, каму цікавая археалогія, могуць наведваць замчышча – археолагі там знаходзяцца штодня ў працоўныя дні ад 9 да 16 гадзінаў. У выходныя замчышча можна наведваць самастойна.

Возера Дубінкі

***Сям'я Радзівілаў у ВКЛ мела найбольшую моц і ўплыў у 16 і 17 стагоддзях і пазней, да канца 18 ст. захоўвала сваю значную ролю ў палітычным і культурным жыцці краіны. Радзівілы валодалі вялікімі абшарамі зямлі, мелі сотні сядзібаў, іх багацце дазваляла ўтрымліваць уласнае войска. З 16 ст. найбольш вядомыя стрыечныя браты, абодва Мікалаі – Чорны і Руды.

Вялікі геэтман Мікалай Радзівіл Руды (1512-1584) быў знаным вайскоўцам. Яго імя ў Еўропе праславіла перамога пры Уле (1564) над расейскімі войскамі Івана Жахлівага, амаль у дзесяць разоў большымі па колькасці. Радзівіл Руды і ў палітыцы абараняў самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага. На Люблінскім сойме 1569 года ён не падпісаў акт уніі.Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565) быў маршалкам і канцлерам ВКЛ. У якасці сведчання таго, наколькі ён быў шанаваны як канцлер ВКЛ, гісторыкі падаюць такі факт: калі Радзівіл Чорны спазняўся на пасяджэнне сенату, сам Жыгімонт Аўгуст уставаў, каб з ім павітацца. Менавіта Радзівіл Чорны адстойваў у часе перамоваў з Польшчай патрабаванне, каб вялікі князь стала жыў у ВКЛ. Стрыечныя браты Радзівілы, Руды і Чорны, увогуле вядомыя як абаронцы незалежнасці і самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага і як прагрэсіўныя мецэнаты – яны падтрымлівалі ідэі рэфармацыі, стваралі рэфармацкія школы, цэрквы.Цырымонія развітання цягам двух дзён, у чацвер і пятніцу, будзе праходзіць у Вільні ў Палацы Радзівілаў (вул. Вільняус, 22/1) ад 12 да 18 гадзінаў. Па вечарах у гэтыя дні тамсама будуць праходзіць імшы, у суботу 5 верасня саркафаг будзе перавезены на замчышча Дубінка і пахаваны.

"Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение