Адной з вуліц польскага горада Гдыня нададзена імя Янкі Брыля

Пастановай ад  26 жніўня 2009 года гарадской управы гораду Гдыня адной з вуліцаў нададзена імя беларускага пісьменніка і удзельніка вераснёўскай кампаніі 1939 году ў Польшчы супраць фашысцкіх захопнікаў Янкі Брыля.

Адна з 12-ці вуліц паўсталых у новым раёне горада, самая доўгая, якая займае большую частку гэтага раёну,  будзе насіць імя Янкі Брыля. Брыль заслужыў назву з-за абароны гораду, і з-за сваёй літаратурнай дзейнасці. Яго кнігі займаюць пачэснае месца на паліцах гдыньскіх бібліятэкаў. З ініцыятывай прысваення імя Янкі Брыля адной з вуліцаў ў Гдыні 4 гады таму выступіла культурна-асветніцкае таварыства "Хатка" з Гданска.

Як адзначае супрацоўнік гарадской управы горада Казімеж Івашко, ініцыятыва ўсё ж дачакала рэалізацыі якраз ў 70-ую гадавіну з дня пачатку другой сусветнай вайны і зараз імя Янкі Брыля будзе вядома жыхарам Гдыні не толькі як пісьменніка,  але і абаронцы іх горада.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение