Беларускі знішчальнік разбіўся падчас міжнароднага авіяшоў у Польшчы

Беларускі знішчальнік СУ-27 разбіўся ў часе міжнароднага авіяшоў каля польскага гораду Радам – загінулі двое беларускіх пілотаў. Трагедыя здарылася ў 14:15 па мінскім часе ў нядзелю 30 жніўня.

Паводле беларускага міністэрства абароны, прычынай трагедыі магла стаць птушка, якая патрапіла ў рухавік СУ-27, а пілоты (палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч і намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Беларусі палкоўнік Аляксадар Марфіцкі) не катапультаваліся, бо спрабавалі не дапусціць, каб самалёт упаў на жылыя раёны.

У выніку беларускі самалёт упаў на адлегласці ўсяго 200 метраў ад населенага пункту Малэнчын.“Мы спынілі ўсе палёты ў паветры, Наведнікі, якіх было каля 200 тысячаў, маглі глядзець толькі тое, што стаіць на зямлі. Высвятленнем абставінаў катастрофы зоймецца адмысловая камісія, у склад якой увойдуць як польскія, так і беларусія адмыслоўцы”, – заявіў адразу пасля катастрофы прадстаўнік радамскага авіяшоў.Гэтак цвердзяць і сведкі падзеяў, згодна адзначаючы, што калі б беларускія пілоты катапультаваліся, то маглі б загінуць цывільныя жыхары.“Гэта жах. Мы думалі, што самалёт вось-вось з'явіцца з-за лесу, а замест гэтага – выбух і слуп дыму!..”Між тым, паводле польскіх адмыслоўцаў, якія былі на паветраным шоў, пілот беларускага знічшальніка дапусціў памылку, выконваючы складаныя паветраныя манеўры занадта нізка. “Тут можна браць пад увагу альбо памылку чалавека, альбо нейкую тэхнічную праблему. Надвор’е было добрае, а птушка, хутчэй за ўсё, не магла быць прычынай катастрофы, бо птушкі з такіх месцаў звычайна ўцякаюць”, – кажа адмысловец у авіятэхніцы Томаш Гыпкі. Спачуванні сем’ям загтнулых пілотаў выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка,  Міністэрства абароны Беларусі, а таксама прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і міністар абароны Богдан Кліх.

Гэта трэцяя аварыя з удзелам ваенных самалётаў у гісторыі суверэннай Беларусі, у якой загінулі пілоты.

Першая адбылася 23 мая 1996 года. У ёй загінуў начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й ЗАБ падпалкоўнік Уладзімір Карват. Цаной свайго жыцця лётчык адвёў самалёт, які загарэўся, ад населеных пунктаў. Указам прэзідэнта Карвату, першаму ў краіне, было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна). Другая аварыя адбылася 19 мая 1997 года ў раёне Баранавічаў. Су-17, які разбіўся, пілатаваў падпалкоўнік Сяргей Паграбан. Прычыны яго гібелі не абнародаваліся.

Паводле "Радыё Свабода" і "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение