У вёсцы Шчыты Дзенцялова ў Польшчы будзе створаны беларускі цэнтр

У вёсцы Шчыты Дзенцялова, што ў гміне Орля на Падляшшы, у хуткім часе з’явіцца Цэнтр прамоцыі беларускай культуры, які стварае Звяз Беларускай Моладзі.

Пра тое, дзе дакладна размесціцца цэнтр, што ў ім будзе, якім чынам будзе дзейнічаць, расказвае намеснік старшыні Звязу Ігар Лукашук.

-- Самае важнае дзеянне на сённяшні дзень – праца над стварэннем цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Гэта абсалютна новае дзеянне ў дзейнасці Звяза. Зрэшты не толькі ў дзейнасці Звяза, але і ўвогуле ў беларускім асяроддзі. Дзеянне амбітнае і я б сказаў – светлае, дзеянне дзеля будучыні. Калі гэты праект спрацуе, тады шмат чаго новага можна будзе рэалізаваць. Така ж і мэта дзеяння Звязу. Я заўважыў, што мы імкнемся ўвесь час ствараць нешта новае, чаго яшчэ ў беларускай падляскай прасторы не было.Падрабязней пра гэты праект.-- Цягам месяцу Звяз Беларускай Моладзі з’яўляецца ўласнікам нерухомасці, якая ўключае ў сябе будынак колішняй школы ў Шчытах Дзенцялове. Прычым будынак у вельмі дрэнным тэхнічным стане і, каб пачаць там нейкую асветніцкую ці культурніцкую дзейнасць, трэба яшчэ зрабіць там шмат рэмонтаў і парадкаў. А таксама прыстасаваць будынак, і, думаю, на гэта нам спатрэбіцца мінімум два гады. Але галоўнае тое, што будзем там рабіць, што рэалізаваць. Хочам стварыць такі цэнтр, у якім кожны зможа атрымаць як мага больш поўную інфармацыю пра беларусаў на Беласточчыне, пра беларусккую культуру. Хочам там таксама арганізаваць сустрэчы для маладых людзей, якія зацікаўлены культурай ці наогул шматкультурнасцю. Хочам, каб гэты цэнтр быў такім вакном на беларускасць і для беларусаў, і таксама для палякаў. Каб гэта было месца, у якім вельмі даступна і цікава можна было б даведацца і пра беларускую культуру, якая побач гэтай польскай большасці, але, па сутнасці, польскай большасці абсалютна невядомая. Гэта таксама мае паўплываць на саміх беларусаў, паколькі ў нас ёсць так, што як хтосьці сябе не цэніць, то і іншыя не будуць яго цаніць. Для таго, каб гэты аб’ект пусціць у эксплуатацыю, трэба шмат часу і грошай. Адкуль ЗБМ мае фінансы на прыстасаванне будынку? -- Пакуль фінансаў зашмат не маем. Спадзяемся мець фінансы. Галоўная крыніца – гэта датацыі (гранты), але гэта не адзіная крыніца. Увесь час шукаем новыя крыніцы фінансавання і спадзяемся таксама на вялікую падтрымку іншых беларускіх арганізацый ці прыватных асобаў, або нейкіх фірм, якія зацікаўлены ў тым, каб такі цэнтр ствараўся. І тут таксама заклік Звязу Беларускай Моладзі, ці запрашэнне ЗБМ да ўсіх, хто хоча ці нам дапамагчы, ці разам з намі ствараць гэты цэнтр, ці прыняць удзел у працы над Цэнтрам. Ці вы разглядалі магчымасць зладзіць там валантэрскі летнік, каб упарадкаваць тое месца? Менавіта сваімі сіламі, сіламі людзей, якія не маюць грошай, але ахвотна далучацца сваімі сіламі, думкамі, ідэямі.-- У гэтым годзе мы ўжо збіраліся, прычым сіламі саміх звязаўцаў рабілі парадак на гэтым месцы. Але летнік будзе патрэбны. Напэўна, не сёлета, паколькі лета ўжо заканчваецца. У наступным годзе такі летнік будзе напэўна. Пакуль што ідуць такія праектныя працы. Працуе там архітэктар. Зараз адбываецца больш лагістычная праца, чым фізічная. А таксама займаемся арганізацыйнай працай – шукаем сродкі на гэты Цэнтр. Гэты цэнтр, разумею, не будзе проста будынкам. Ён павінен жыць, каб быў сэнс яго існавання. Якія планы на ажыўленне будынку?-- Мы, як Звяз Беларускай Моладзі, вельмі хацелі б і запрашаем шчыра, каб вакол гэтай ідэі засяродзіліся таксама іншыя беларускія арганізацыі, так што шчыра запрашаем супрацоўнічаць кожнага, хто хоча. Зразумела, ад нас будуць таксама пэўныя прапановы, але чакаем прапановаў ад іншых. Мы вельмі адкрытыя. Гэты цэнтр мае жыць. Гэта не можа быць толькі будынак, які будзе адкрывацца толькі час ад часу. Там функцыяў прадугледжваем шмат, магчыма, што нават зашмат, як на плошчу, якой валодаем. Але, па-першае, хочам, каб гэты будынак служыў таксама мясцовым жыхарам, каб там яны маглі рэалізаваць свае культурніцкія патрэбы. Па-другое, хочам там стварыць выставачную і канферэнц-залы. І  нам хочацца стварыць там пункт турыстычнай і культурніцкай інфармацыі.Гутарыла Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"