Вальжына Морт ужо і па-нямецку

У Нямеччыне выйшаў зборнік вершаў беларускай паэткі Вальжыны Морт "Фабрыка слёз".

Зборнік дзвюхмоўны — вершы па‑беларуску і па‑нямецку. Пераклад зрабіла Катарына Нарбутовіч. Кніга з’явілася ў франкфурцкім выдавецтве Surkhamp Verlag. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў Нямеччыны.

Першая чытанне зборніка ўжо адбылося на міжнародным фестывалі Poetry On the Road у Брэмене. 21 верасня пройдзе выступ паэткі ў Берліне.

Летась у амерыканскім выдавецтве Copper Canyon Press выходзіла "Фабрыка слёз" таксама на дзвюх мовах, беларускай і анлійскай. А на год раней кніга з’явілася ў шведскім перакладзе.

Вальжына Морт — адна з самых вядомых за мяжой беларускіх паэтак. Нарадзілася 1981 ў Мінску. Скончыла лінгвістычны універсітэт. Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003). Атрымала прэмію на міжнародным фестывалі "Віленіца‑2004" у Славеніі. Аўтарка зборніка вершаўт "Я тоненькая, як твае вейкі". Перакладае з англійскай і польскай. Летась у дыскарні "Наша Ніва" выходзіла яе аўдыёкніга "Музыка саранчы".

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение