Артур Клінаў сядзе ў нямецкі “Цягнік свабоды”

Артур Клінаў“Цягнік свабоды” прысвячаецца 20-годздзю ўцёкаў вялізнай групы ўсходненямецкіх дысідэнтаў цераз Прагу на Захад. Мерапрыемства, падрыхтаванае дрэздэнскай праваабаронча-культурніцкай арганізацыяй Kultur Aktiv, пачнецца 1 кастрычніка.

Шлях цягніка, у складзе якога пяць сапраўдных тагачасных вагонаў, пачнецца, як і 20 гадоў таму, у Дрэздэне і пройдзе праз саксонскія чыгуначныя станцыі Фрайбэрг, Хемніц, Плаўэн, Гютэнфюрст, Ноф. Сярод пасажыраў будуць удзельнікі падзеяў 1989 году.У Празе і на далейшых станцыях у “Цягнік свабоды” будуць падсаджвацца іншыя пасажыры з Усходняй Еўропы, якія ў свой час актыўна выступалі за знос берлінскага муру.На кожным прыпынку, паводле канцэпцыі аўтараў праекту, у вагонах цягніка будуць праходзіць выставы і канцэрты на тэму “Перамены”. Сярод гэтых мерапрыемстваў — і выстава мінскага мастака, пэрформера і пісьменьніка Артура Клінава “Кіч таталітарызму”.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение