Швецыя павялічыць дапамогу Беларусі

Швецыя павялічыць дапамогу Беларусі пры скарачэнні падтрымкі ў іншых рэгіёнах. Пра гэта паведамілі ў Шведскім агенцтве міжнароднага развіцця (SIDA). Паводле SIDA, дапамога замежным рэгіёнам на мэты развіцця знізіцца з-за эканамічнага крызісу ў цэлым на 15%.У прыватнасці, размова ідзе пра Паўднёвую Амерыку — такія краіны, як Нікарагуа і Гандурас. Што да фінансавай падтрымкі афрыканскім краінам, то яна застанецца прыкладна ў ранейшых межах.Адначасна Швецыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнееўрапейскіх суседзяў — Беларусь ды Сербію.Традыцыйна памер фінансавай дапамогі замежным краінам на мэты развіцця складае ў краіне 1% ад унутранага валавога прадукту.Нагадаем, што Швецыя была сярод ініцыятараў далучэння Беларусі да праграмы ЕЗ “Усходняе партнёрства”. Гэтая праграма, паводле шведскіх дыпламатаў, — адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў ЕЗ. Як заявіў сёлета ў ліпені шведскі міністар замежных спраў Карл Більт, Швецыя і ЕЗ гатовыя падтрымліваць Беларусь, калі тая “прадэманструе сур'ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундамэнтальных свабодаў”.Паводле Більта, “беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацавання стасункаў з ЕЗ”, аднак пакуль сітуацыя ў краіне “не адпавядае чаканням”.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение