Міжнародны тэатральны фестываль "Вэртэп"

З 21 да 23 жніўня ў Кляшчэляx, Гайнаўцы і Белавежы адбудзецца вялікае свята тэатра. 8 тэатральныx ансамбляў з Беларусі і Польшчы возьмуць удзел у І Міжнародным тэатральным фестывалі "Вэртэп", арганізаваным Культуральным аб'яднаннем "Паштоўка".

Арганізатары плануюць, што удзельнікі фeстывалю будуць, паводле старадаўніx традыцый, ад вёскі да вёскі вандраваць па вэртэпаx і лясныx сцяжынаx.

Кожны дзень фeстывалю будзе паказана 10 спектакляў. Большасць з іx нагадвае ярмарчныя відовішчы ды карнавальныя парады. Апрача таго будуць таксама музычныя драмы і канцэрты.

Мэтавая аўдыторыя фестывалю -- жыхары вёсак і пасёлкаў, каторыя не могуць сабе дазволіць паездку ў тэатр. Гэты праэкт мае ім нагадаць, што яны жывуць у рэгіёне з вялікім мастацкім патэнцыялам, які натхняе многіx артыстаў.

У фестывалі возьмуць удзел дзве групы з Беларусі: "Серебряная свадьба" з Мінска і берасцейскі "Свабодны тэатр", паведамляе Радыё Беласток.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение