З Венецыі ў Лапічы

Лёнік ТарасевічУ агратурыстычнай гаспадарцы ў вёсцы Лапічы, на беларуска-польскім памежжы, адбылася выстава твораў Лёніка Тарасэвіча. Вядомы польскі мастак беларускага паходжання скампанаваў свае творы ў інтэр’ер вясковай хаты.

Шмат гадоў у гэтай мясцовасці збіраюцца інтэлектуалы з розных краінаў свету каб падыскутаваць пра Беларусь. Імпрэза называецца – “Беларускія трыялёгі”. Яе ладзіць таварыства Villa Sokrates.

Частка абстрактных твораў былі разьмешчаныя на верандзе хаты. Іншыя працы, у выглядзе лямпаў і розных геамэтрычных фігур, Тарасэвіч расставіў у садзе. Не без увагі мастака засталася і столя ў хаце – адну са сваіх карцінаў ён падвесіў на бэльцы.

Падчас вэрнісажу Тарасэвіч падкрэсліў, што выставу ён прысвячае кіраўніку Villi Sokrates Сакрату Яновічу.

Некалькі дзён таму Лёнік Тарасэвіч вярнуўся з Венецыі, дзе аздобіў будынак Музею Гюгенхайма.

"Польскае радыё для замежжа"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение