Івонка Сурвілла і Станіслаў Шушкевіч звярнуліся да Абамы

AbamaЯны назвалі свой зварот "Адкрытым лістом прэзідэнту ЗША Бараку Абаме з краіны Усходняй Еўропы, якая не ўваходзіць у НАТА і ЕЗ". Нацыянальныя лідэры заклікаюць Амерыку, а таксама Еўропу мець "мудрасць і мужнасць, так неабходныя ў наш час".

Спадар Прэзідэнт!

16 ліпеня 2009 года польская газета «Gazeta Wyborcza» апублікавала ліст да Вашай адміністрацыі, які ўзнімае ключавыя пытанні Еўраатлантычнага партнёрства. Яго падпісалі 22 чалавекі, якія з'яўляюцца элітай знешняй палітыкі і бяспекі краінаў-новых чальцоў НАТА і ЕЗ, інтэлектуалы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Наўпрост ці ўскосна ўсе пытанні, якія яны закранулі, датычаць дынамікі бягучых і, верагодна, будучых падзеяў у іх рэгіёне Еўропы, датычных адносінаў з Расеяй. Яны заклікаюць Злучаныя Штаты да ўдзелу ў сітуацыі і супрацоўніцтве ў якасці сапраўднага партнёра Еўропы, заклікаюць выступаць адносна праблемаў рэгіёна - пераканаўча, выразна і сваечасова.

На жаль, у напісанні гэтага ліста не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з тых усходнееўрапейскіх краінаў - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны - якія пакуль не з'яўляюцца чальцамі НАТА і ЕЗ і не маюць адпаведных гарантыяў бяспекі. Не выпадкова, што гэта тыя еўрапейскія краіны, якія бліжэй за усё да Расеі, і тыя, у каго самы працяглы досвед жыцця пры савецкім расейскім камунізме. Гэты досвед з'яўляецца асабліва важным зараз, у кантэксце апошніх падзеяў і тэндэнцыяў.

Усе пытанні, узнятыя аўтарамі адкрытага ліста, надрукаванага ў Gazeta Wyborcza, і шмат, шмат якія іншыя, самым непасрэдным чынам датычаць нашых краінаў. Расейска-грузінскі канфлікт летась, без сумневу, найбольш відавочная дэманстрацыя гэтага факту. Але наўрад ці адзіная.

Эканамічны шантаж Масквы ў дачыненні да Беларусі, Малдовы і Украіны з мэтай прымусіць іх вярнуцца ў сферу ўплыву Крамля з яго рэвізіянісцкай палітыкай, з'яўляецца менш вядомай, але не менш рэальнай пагрозай для іх будучыні. Перыядычны энергетычны шантаж Расеяй усіх гэтых шасці краінаў стаў нормай у першым дзесяцігоддзі 21 стагоддзя.

З-за доўгага дамінавання, спачатку Расеі, затым Савецкага Саюза нашая радзіма Беларусь -- гэта асаблівы выпадак і ёй трэба надаць асаблівую ўвагу. Мы бачым, што сукупнасць фактараў у сучаснасці - эканамічных, палітычных, у сферы бяспекі - можа быць шматабяцальнай для "пераменаў, у якія мы можам верыць", якія абвесціла вашая адміністрацыя, і якія захапілі ўяўленне людзей ва ўсім свеце.

ЕЗ з ухвальнай мудрасцю адказаў на пераменлівыя рэаліі Усходняй Еўропы, у прыватнасці, ініцыятывай Усходняе Партнёрства. Зараз мы заклікаем ЗША далучыцца да яго з такой жа дальнабачнасцю і энергіяй. З ўсіх прычынаў, пазначаных падпісантамі Адкрытага ліста ад 16 ліпеня, якія яны бачаць з іх выйгрышнай пазіцыі чальцоў НАТА і ЕЗ, мы таксама заклікаем ЗША скарыстацца магчымасцямі, якія пакуль ёсць. З пазіцыі краінаў, якія знаходзяцца па-за межамі гэтых арганізацыяў, мы можам прапанаваць шмат што. І нашыя патрэбы таксама вялікія. Мы чакаем ад Амерыкі, гэтак жа як і ад Еўропы, мудрасці і мужнасці, якія так неабходныя ў наш час.

Станіслаў Шушкевіч, экс-спікер беларускага парламента, першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні

Пераклад з англійскай - www.charter97.org

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение