Афіцыйны Мінск пакуль не адказвае БДІПЧу

3 жніўня ў Варшаве кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган правялі сустрэчу ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.

На ёй апазіцыйныя палітыкі ставілі дзве галоўныя мэты: першая — атрымаць інфармацыю, на якой стадыі знаходзяцца перамовы паміж Бюро і афіцыйнымі ўладамі наконт зменаў у выбарчае заканадаўства. Другая — прасіць, каб Бюро накіравала на экспертную ацэнку Венецыянскай камісіі прапановы не толькі ўладаў, але і Аб’яднаных дэмсілаў. Анатоль Лябедзька і Алена Скрыган прыехалі ў Варшаву, дзе месціцца офіс Бюро дэмакратычных інстытутаў, у якасці чальцоў спецыяльнай працоўнай групы. Яе стварылі пры Аб’яднаных дэмсілах, каб прасоўваць змены ў выбарчае заканадаўства Беларусі. Свой варыянт зменаў група яшчэ раней накіравала ў Бюро. У беларускіх апазіцыянераў склалася ўражанне, што Бюро адкрытае да дыялогу. Іх суразмоўцы Конрад Альшэўскі і Макс Ліндбэрг (дырэктар Бюро спадар Ленарчыч знаходзіцца ў адпачынку і запрасіў дэлегацыю прыехаць у верасні) некалькі разоў падкрэслівалі: Бюро ўвесь час настройвае прадстаўнікоў улады на неабходнасць дыялогу ўнутры краіны наконт зменаў у Выбарчы кодэкс з палітычнымі партыямі і грамадзянскай супольнасцю, кажа Анатоль Лябедзька:

Анатоль Лябедзька
“Мы ад’язджаем з Варшавы ў аптымістычным настроі. Як высветлілася, рэкамэндацыі БДІПЧ беларускім уладам сфармуляваныя ў выглядзе плану дзеянняў з сямі пунктаў. Яны цалкам супадаюць з асноўнымі патрабаваннямі дэмакратычных сілаў, якія зафіксаваныя ў нашым праекце. На сённяшні дзень гэты план знаходзіцца ў беларускіх уладаў. Але ніякіх адказаў Бюро пакуль не атрымала”.Паводле Алены Скрыган, у апазіцыі шмат прапановаў наконт паляпшэння Выбарчага кодэксу:

Алена Скрыган

“Галоўныя змены, якія мы хацелі б бачыць у Выбарчым кодэксе, гэта абавязковы ўдзел у складзе выбарчых камісіяў усіх рангаў прадстаўнікоў палітычных партыяў. Павінна быць гарантыя, а яе сёння няма.І другая вельмі важная змена, — каб было ліквідаванае альбо абмежаванае датэрміновае галасаванне. Якім чынам гэта будзе зроблена, можна абмяркоўваць. Але ў нашых умовах гэта два абавязковыя патрабаванні. Без іх выканання нашы выбары нельга прызнаць справядлівымі і чэснымі”.Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік нагадвае: рашэнне пра змены ў выбарчым заканадаўстве прымае не Бюро АБСЭ, а беларускі парламэнт.

Мікалай Лазавік

“Але ж мая думка такая — можна ўсталяваць нейкую квоту для прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў у выбарчых камісіях. А вось з пастаноўкай другога пытання я катэгарычна не згодзен. Датэрміновае галасаванне — гэта ў першую чаргу магчымасць для выбарцаў распараджацца сваім часам. Гэта магчымасць гарантавана скарыстацца сваім правам, нават калі выбарцы з нейкіх прычынаў не могуць у дзень галасавання прысутнічаць на выбарчым участку. Ва ўсіх заходніх краінах датэрміновае галасаванне набывае ўсё большы размах. Там стараюцца падоўжыць і час датэрміновага галасавання, і яго ўмовы — у тым ліку і праз пошту, і праз інтэрнэт”.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение