Частка Ўкраіны можа адысці да Беларусі

Як паведамляе агенцтва УНИАН, прычынай таму стала змена рэчышча Дняпра на Чарнігаўшчыне, у выніку чаго вада адрэзала 660 гектараў зямлі Любецкага пасялковага савету. Менавіта ў гэтым раёне мяжа паміж Беларуссю і Ўкраінай праходзіць па берагавой паласе Дняпра.

Інтэнсіўнае разбурэнне грунтова-гравійнай памежнай паласы назіралася цягам красавіка-ліпеня. Цяпер на Чарнігаўшчыне ўмацоўваюць дняпроўскія берагі, каб рэчышча не пасунулася яшчэ далей.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение