У Чарнігаве стартаваў другі этап міжнароднага праекта "Дыялогі з суседзямі"

Другі этап міжнароднага праекта "Дыялогі з суседзямі" стартаваў 3 жніўня ў Чарнігаве. Па словах беларускага каардынатара  мерапрыемства Пятра Кузняцова, у рамках форуму маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі абмяркуюць вострыя праблемы сучаснага грамадства, а таксама возьмуць удзел у адукацыйных семінарах па дысцыплінах, неабходных для эфектыўнай дзейнасці ў рамках няўрадавых арганізацый.

З беларускага боку ўдзел у праекце бярэ грамадзянская ініцыятыва "Гомельскі дэмакратычны форум".

Удзельнікі міжнароднай сустрэчы на працягу тыдня правядуць семінары "Праектны менеджмент: як наладзіць эфектыўную работу грамадскай арганізацыі", "Сучасная журналістыка як інструмент вырашэння грамадскіх праблем", возьмуць удзел у рабоце круглага стала "Чарнобыль: уплыў на жыццё людзей у краінах Усходняй Еўропы", наведаюць з агляднай экскурсіяй Кіеў і Чарнобыльскую АЭС. Усе мерапрыемствы, прысвечаныя чарнобыльскай катастрофе, праводзяцца пры падтрымцы грамадскай арганізацыі "Саюз Чарнобыль Украіны". Праект "Дыялогі з суседзямі" рэалізуецца з 2007 года. У яго рамках праходзяць сесіі, семінары і круглыя сталы з наступным развіццём закранутых тэм у інтэрнеце. Мерапрыемствы праекта праводзяцца па-за тэрыторыяй Беларусі: у 2007 годзе, пры спробе правесці сустрэчу ў Гомелі, семінар быў перапынены сілавымі службамі, а польскія ўдзельнікі праекта дэпартаваны з забаронай на ўезд у краіну на працягу пяці гадоў.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение