Качынская, Вайда і Занусі спаткаліся з навучэнцамі Беларускага ліцэю

Паводле традыцыі, якая існуе пяты год, Беларускі ліцэй пачаў свой чарговы навучальны год летняй сесіяй у Польшчы.Сёлета ў ліцэі склад вучняў абнавіўся амаль напалову, і большасць упершыню мае магчымасць скарыстацца з гасціннасці варшаўскага Клуба каталіцкай інтэлігенцыі і ўладаў вольнага места Гданьска.Акрамя планавых заняткаў ліцэісты ўжо мелі мажлівасць спаткацца з жонкай прэзідэнта Польшчы Марыяй Качыньскай, віцэ‑прэзідэнтам Варшавы Уладзімежам Пашынскім, варшаўскім арцыбіскупам кс. Казімежам Нычам, сусветна вядомымі кінарэжысёрамі Кшыштафам Занусі і Анджэем Вайдам. Апошні быў госцем унікальнай беларускай установы назаўтра пасля прагляду ўсім складам Ліцэю яго прадапошняга фільма «Катынь».Знакаміты госць адказаў больш як на 25 пытанняў вучняў і выкладчыкаў ліцэя, перадаў у падарунак ліцэістам набор відэаплыт з сваімі самымі вядомымі фільмамі, адмыслова паставіўшы на кожнай аўтограф.Ліцэісты наведалі шэраг варшаўскіх музеяў, а таксама выязджалі на экскурсіі ў Белавежскую пушчу, Чанстахову, Кракаў і Асвенцім. Цяпер іх летняя сесія працягваецца ў Гданьску.***Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ў свой час быў пілотнай беларускамоўнай установай якаснай адукацыі. Лукашэнкаўцы юрыдычна ліквідавалі яго ў 2004 годзе па палітычных матывах. Пасля гэтага педагогі захоўваюць сваю ўстанову адукацыі нефармальна, з апорай на асяродкі незалежнага грамадства і на грошы бацькоў, што аддаюць перавагу незалежнай адукаці.

Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение