Ліст падтрымкі Арцёму Дубскаму

Увечары 28 ліпеня сябры ўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” напісалі ліст падтрымкі палітвязню Арцёму Дубскаму. Луцкія юнакі і дзяўчаты ў змесце ліста пажадалі маладафронтаўцу мужнасці і непахіснасці. Гэты ліст стаў своеасаблівым першым крокам у кампаніі па вызваленні Арцёма Дубскага, якая распачалася на Ўкраіне з ініцыятывы маладзёнаў.

-  Нацыянальны Альянс з’яўляецца партнёрскаю арганізацыяй Маладога Фронту і ў межах абвешчанай кампаніі, з жніўня месяца распачнуцца акцыі падтрымкі Арцёма Дубскага. Мэты кампаніі – распавесці ўкраінцам і данесці міжнароднай супольнасці пра сапраўдную сітуацыю ў Беларусі і палітычных вязнях у суседняй краіне, -- каментуе кампанію адзін з ініцыятараў яе правядзення, дэпутат Валынскай абласной Рады спадар Ігар Гузь: Нагадаем, што некалькі дзён таму, моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” прыняла рашэнне аб правядзенні шэрагу акцыяў у падтрымку палітвязняў у Беларусі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Луцку.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение