Фільм пра Алеся Пушкіна намінаваны на прэмію Emmy

Сумесны польска‑нарвежскі фільм «Беларускі вальс» рэжысёра Андрэя Фідыка намінаваны на прэмію Emmy Awards.Прэмія Emmy — прэстыжная ўзнагарода ў галіне тэлевізійнага мастацтва. У гэтым годзе яе атрымаюць 30 кінапраектаў. Цырымонія ўручэння адбудзецца 21 верасня ў Нью‑Йорку.Дакументальная кінастужка распавядае пра лёс беларускага мастака і перфомера Алеся Пушкіна, праз які паказваецца сучасная сітуацыя ў беларускай правінцыі.«Беларускі вальс» неадназначна ацэньваецца ў Беларусі. Паводле меркавання некаторых, фільм выстаўляе ў невыгодным святле беларускую апазіцыю."Наша Ніва"