"Бульбашъ" падаўся ў свет

БульбашъБеларуская гарэлка "Бульбашъ" удзельнічае ў традыцыйнай выставе алькагольных напояў "Вінэкспо-2009" у францускім горадзе Бардо. У "Вінэкспо-2009" удзельнічае 48 краін. Беларусь прадставіла два прадукты. Адзін з іх - гарэлка "Добра шклянка", а другі – настойка, вядомая пад гандлёвай маркай "Бульбашъ". Назва "Бульбашъ" выклікае ў некаторых беларусаў сапраўднае абурэнне. Жыхар Віцебска Сяргей Каваленка патрабаваў нават, каб вытворцаў настойкі "Бульбашъ" - мінскі "Завод вінаградных вінаў Дыяніс" - прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за абразу годнасці беларускай нацыі."Калі я бачыў рэкламу гэтай гарэлкі на бігбордах у Мінску, у мяне ўзнікала ідэя напісаць у Мінгарвыканкам, -- гаворыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч. -- Я служыў у савецкім войску, ведаю, што гэта абразлівая назва беларусаў. Тэарэтычна звярнуцца ў суд можна, але там скажуць: а вас асабіста ніхто не абражаў. Варта было б звярнуцца ў саму кампанію, бо гарэлка добрая. Але з-за назвы я яе не купляю". На цэтліку крэпкага спіртовага напою "Бульбашъ" намаляваны вусаты дзядзька ў саламяным капелюшы і вышыванай кашулі. Але, як заўважаюць этнографы, кашуля жаночая, што відно па вышыўцы. У Таварыстве беларускай мовы разглядалі гэтую пляшку гарэлкі і нават збіраліся выказаць пратэст супраць абразлівай назвы. Але... Напрыклад, чалец ТБМ Людміла Дзіцэвіч, лічыць, што абражацца на такую назву не варта: "Глянула на гэта і падумала: беларусы заўсёды ўмелі пасмяяцца з саміх сябе. Успомніце Караткевіча, Коласа... Калі суседзі далі нам гэту мянушку, а мы будзем крыўдзіцца, дык так яно і будзе. Трэба даследаваць, адкуль гэта пайшло. З Украіны, з Расіі... Але суседзі адзначылі нашу якасць. Тое, што ў нас бульба - другі хлеб.  Таму я не лічу гэта абразаю. Хоць гаршком назаві, абы ў печ не ставілі". На XIV Міжнародным дэгустацыйным конкурсе International Spirits Challenge-2009 у Лондане ў катэгорыі крэпкіх напояў тры прадукты гандлёвай маркі "Бульбашъ" ужо атрымалі медалі. Цяпер беларусы вырашылі пазмагацца ў Бардо. Паводле "Польскага радыё для замежжа"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение