Шведскія беларусы патрабуюць ад улад Швецыі змяніць афіцыйную назву Беларусі

Беларусы, якія жывуць у Швецыі, патрабуюць ад улад змяніць афіцыйную шведскую назву Беларусі з Vitryssland на Belarus. Адпаведны ліст яны накіравалі ў Міністэрства замежных спраў Швецыі, Шведскі моўны савет і Шведскую акадэмію.Ініцыятыўную групу ўзначальваюць гісторык Андрэй Катлярчук і музыканты поп-групы Dreamgale. Іх пункт гледжання падтрымліваюць шэраг вядомых шведскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, у тым ліку пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Разам з тым беларускае пасольства ў Швецыі адмовілася падтрымаць ініцыятараў кампаніі.Як адзначаецца ў звароце, цяперашняя назва Беларусі — Vitryssland — даслоўна перакладаецца як "Белая Расія". Гэта, на думку аўтараў ліста, прыніжае суверэнітэт Беларусі "праз беспадстаўную спасылку на Расію". Акрамя таго, з-за такой назвы шведы пастаянна блытаюць беларусаў з рускімі.Актывісты кампаніі звяртаюць увагу на тое, што ўпершыню пытанне аб змяненні афіцыйнай назвы Беларусі з Vitryssland на Belarus узнімалася шведскім дэпутатам Урбанам Алінам у 1996 годзе. Шведскі моўны камітэт тады не падтрымаў гэту прапанову, палічыўшы яе беспадстаўнай.Старшыня аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў лічыць ініцыятыву шведскіх беларусаў "неабходнай". Паводле яго слоў, назвы краіны, якія перакладаюцца з рускай калькі "Белоруссия", даўно састарэлі. Трусаў, у прыватнасці, нагадаў, што, калі ў 1991 годзе БССР змяніла сваю назву на "Рэспубліка Беларусь", большасць краін свету таксама змянілі гэту назву ў сваіх мовах. "Вось чаму я падтрымліваю прапанову ініцыятыўнай групы шведскіх беларусаў", — падкрэсліў ён. БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение