У Амбасадзе Беларусь у Польшчы адбылося ўручэнне юбілейных медаляў

8 ліпеня ў Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Польшчы адбылося ўручэнне юбілейных медаляў з нагоды 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў. Ад імя беларускага кіраўніцтва ўзнагароды ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Медалі атрымалі польскія ветэраны, якія прымалі ўдзел у Другой сусветнай вайне. Віктар Гайсёнак сказаў, што, уручаючы мэдалі, адчуваў вялікую пашану да вэтэранаў: "Найперш я адчуваў пашану да вэтэранаў, якія не шкадавалі свайго жыцьця, каб мы сёння маглі спакойна жыць і развівацца. У такіх сітуацыях я заўсёды ўспамінаю сваёго бацьку, таксама ветэрана. Ён быў партызанам, байцом Чырвонай Арміі. Паміж польскімі і беларускімі ветэранскімі арганізацыямі ёсць пэўныя сувязі, хоць хацелася б большага. Гатоўнасць з абодвух бакоў ёсць. Пра гэта, між іншым, сведчыць дэлегацыя польскіх ветэранаў у Беларусь падчас святкавання Дня Незалежнасці".Адным з узнагароджаных з'яўляецца Раман Ягела-Ягель, грамадзянін Ізраіля. Яго лёс даволі цікавы, таму што Раман Ягела-Ягель з'яўляецца старшыной Чырвонай Арміі, палкоўнікам Войска Польскага. У дадзены момант 52 гады жыве ў Ізраілі, брыгадны генерал арміі Ізраіля ў адстаўцы.  "Сёння я вельмі ўзрушаны. Я быў у Беларусі па запрашэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Я прымаў удзел у цудоўных мерапрыемствах, бачыў радасны беларускі нарoд, бачыў радасць у іх вачах. Я думаю, што беларускі народ будзе мець цудоўную будучыню, будзе радавацца жыццю. Гэтага я жадаю ад усяго сэрца", - гаворыць  Раман Ягела-Ягель. У 1943 годзе Генерал Раман Ягела-Ягель прыйшоў у І-ю польскую дывізію імя Тадэвуша Касцюшкі. Быў камандзірам узводу."А 12 гадзіне 12 кастрычніка 1943 году я быў паранены ў шыю, -- расказвае Раман Ягела-Ягель --  Гэта называецца скразное кулявое раненьне шыі. Я ляжаў у шпіталі й мая кроў засталася на беларускай зямлі. Я шчасьлівы, што яшчэ раз змог наведаць Беларусь і пазнаёміцца з народам крышку бліжэй. Я быў настолькі ўзрушаны, што, як стары генэрал, але гэтага не саромеюся, у мяне на вачах былі сьлёзы. Я вельмі вельмі ўдзячны беларускаму народу за такі сардэчны прыём". Пасля ўручэння ўзнагародаў пасол Беларусі Віктар Гайсёнак запрасіў ветэраў на "франтавыя сто грам". Паводле "Польскага радыё для замежжа"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение